“Падарожжа па родным горадзе Лідзе”

19.04.2024

Дзень здароўя прайшоў у Дзіцячым садку № 33 г. Ліды ў выглядде квэст-гульні “Падарожжа па родным горадзе Лідзе”. Разам са Следапытам Лявонам, які завітаў да дзяцей у госці, выхаванцы праходзілі  квэст па маршрутнай карце “наш горад”, дзеці пабывалі ў Парку культуры і адпачынку, у Цэнтры рамеслаў і традыцыйнай культуры, кінатэатры “Юбілейны”, на Лідскім возеры, у гандлева-забаўляльным цэнтры “Лідапарк”. На  прыпынках дзеці выконвалі размінку з лентамі “Мой горад”, удзельнічалі ў эстафетах “Рушнік”, “Будуем замак”, “Пераправа на лодцы”, “KFC”, “Перацяг каната”. Прынялі ўдзел у бліц-інтэрв’ю  “Мая Ліда-мая старонка”. Калі квэст-гульня была пройдзена, усе заданні выкананы,  дзеці смаглі скласці пазл – герб Ліды. Вельмі цікавым было падарожжа па родным горадзе, дзеці замацавалі свае уяўленні, адчулі  любоў да малой радзімы.

 

поделиться в: